Cейчас на сайте
:: ::

Мая Радзiма - Беларусь!

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

     Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

      Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца".  Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

                                                                          

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

       

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.

       У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

       Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб'яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Нацыянальныя святы Беларусі

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і  памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне:

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб  Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Святы і памятныя дні ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.

8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.

1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы  пікнікі. 

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

Памятныя дні

У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія  прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Народныя святы

Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

8 Сакавіка – Дзень жанчын.

9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца

1 Мая — Свята працы.

9 Мая — Дзень Перамогі.

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

 

Соседние подразделы:
Контакты
Педагогические кадры
Заведующий Заместитель заведующего по основной деятельности Педагог-психолог Учитель-дефектолог 2 музыкальных руководителя 3 руководителя физического воспитания 18 воспитателей Квалификационный...
Наши услуги
Администрация
Наши достижения
Перепись населения
2019 год в РБ
Контакты

+375 232 33-47-72
sad20gomel@nov.gomel.by

г.Гомель ул. Станционная 6а
Открыть контакты

ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ

Приём граждан              по личным вопросам начальником отдела образования, спорта и туризма администрации Новобелицкого района г.Гомеля 

Копа Е. Н. осуществляется:

I, III  вторник месяца

с 14.00 до 20.00

II, IV, V вторник месяца

 с 8.00 до 13.00

(кабинет 2.1.)

*запись на прием по телефону 51-17-04

 

Министерство образования РБ
Главное управление образования Гомельского облисполкома.
Управление образования Гомельского горисполкома